Туркмэнская дзяржаўная тэлевізія паказала рэпартаж пра тое, як кіраўнікі ўрада Туркмэністана праводзяць свой адпачынак у нацыянальнай турыстычнай зоне «Аваза» на ўзьбярэжжы Касьпійскага мора.
У тэлесюжэце можна ўбачыць, як вышэйшае кіраўніцтва дзяржавы, у тым ліку старшыня Мэджліса і намесьнікі старшыні Кабінэта Міністраў выконваюць фізычныя практыкаваньні. Але ў гэты раз у калектыўным занятку спортам ня ўдзельнічаў прэзыдэнт Туркмэністана Гурбангулы Бэрдымухамэдаў.
Па паведамленьні дзяржаўных СМІ, з 15 ліпеня па 15 жніўня прэзыдэнт знаходзіцца ў адпачынку.
Чаму доўгая адсутнасьць Бырдымухамэдава выклікае пытаньні:
- У адрозьненьне ад мінулых гадоў, сёлета не абвясьцілі, дзе праводзіць свой адпачынак кіраўнік дзяржавы.
- Ня было таксама абвешчана на каго ўскладзеныя абавязкі вышэйшай асобы дзяржавы на час адсутнасьці прэзыдэнта.
- 27 ліпеня ў курорце «Аваза» адбылося адкрыцьцё манумэнта «Зьзяньне Авазы». Паводле паведамленьняў афіцыйных СМІ, Бэрдымухамэдаў ня браў удзел ва ўрачыстай цырымоніі.
Паводле дзяржаўнага ТБ, 24 ліпеня прэзыдэнт азнаёміўся з праектамі будаванага Ашгабад-сіці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стаматоляг, рэпэр і «Рэмба». Хто такі Гурбангулы Бердымухамедаў, які не аддае грошы Лукашэнку20-21 лiпеня зьвіліся непацьверджаныя паведамленьні пра сьмерць туркмэнскага прэзыдэнта. Інфармацыю ў сацыяльных сетках пазьней падхапілі расейскія СМІ. Яе потым абверглі пасольствы Туркмэністана ў Маскве і Бішкеку.
Але афіцыйныя СМІ Туркмэністана 21 ліпеня, у дзень калі гэтыя паведамленьні шырока распаўсюджваліся ў інтэрнэце, абмежаваліся толькі публікацыяй віншавальнага пасланьня прэзыдэнта мэдработнікам з нагоды прафэсійнага сьвята.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Туркмэністане затрымліваюць распаўсюднікаў чутак пра сьмерць прэзыдэнта