За першыя шэсьць месяцаў 2019 году было забіта больш за 1300 аўганцаў, яшчэ 2466 атрымалі раненьні. Пра гэта паведаміла Місія дапамогі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Аўганістане (UNAMA) 30 ліпеня.
Паводле дадзеных ААН, большасьць аўганцаў былі забітыя ў выніку набегаў і сутычак, далей ідуць ахвяры самаробных бомбаў і авіяўдараў. 52% сталі ахвярамі дзеяньняў талібаў і іншых ісламісцкіх груповак. Праўладнымі сіламі забітыя 717 чалавек і 680 параненыя, што на 31% больш за аналягічны пэрыяд мінулага году, паведамляе ААН.
Сярод загінулых — 327 дзяцей, 880 атрымалі раненьні. Таксама за першыя паўгода загінулі 144 жанчыны, 286 атрымалі раненьні.
Цяпер радыкальны рух «Талібан» кантралюе ці імкнецца кантраляваць больш за палову краіны, найбольшую тэрыторыю з пачатку ў Афганістане апэрацыі пад кіраўніцтвам ЗША ў 2001 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO і Пэнтагон назвалі абнадзейлівым прагрэс у мірных перамовах з талібаміУрадавыя сілы Аўганістану самастойна супрацьстаяць групоўкам талібаў пасьля вываду большасьці войскаў NATO ў 2014 годзе. У краіне застаецца каля 16 тысяч вайскоўцаў Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Апошнія дадзеныя аб стратах сярод цывільнага насельніцтва былі апублікаваныя на фоне жаданьня Вашынгтона спыніць 18-гадовую вайну з ісламісцкімі групоўкамі. ЗША хочуць падпісаць мірны пакт да 1 верасьня — перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў Аўганістане, якия прызначаныя на 28 верасьня.
20 сьнежня 2018 году стала вядома аб намерах амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа вывесьці ў недалёкай будучыні з Аўганістану ня менш за пяць тысяч вайскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША і талібы дамаўляюцца аб вывадзе амэрыканскіх войскаў з Аўганістану