Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі прадукцыі яшчэ з трох прадпрыемстваў Беларусі, якія выпускаюць прадукцыю жывёлагадоўлі. З аднаго ранейшыя абмежаваньні зьнялі.
Уведзеная забарона на пастаўкі ў Расею з:
- ТАА «Бетпак» (за паўторнае выяўленьне ДНК курыцы ў кансэрвах зь ялавічыны),
- цэху забою птушкі «Шуміліна» ТАА «Вітконпрадукт» (за паўторнае выяўленьне мэтабалітаў нітрафуранаў у мясе птушкі),
- Маладэчанскага малочнага камбінату (паўторнае перавышэньне колькасьці дражджэй у тварагу).
Забарона дзейнічае з 28 ліпеня. Акрамя таго, у дачыненьні да прадукцыі 10 беларускіх прадпрыемстваў ўведзены рэжым ўзмоцненага лябараторнага кантролю.
Рассельгаснагляд таксама паведаміў, што з 29 ліпеня здымаецца забарона на ўвоз прадукцыі Гомельскага бялкова-тлушчавага камбінату.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «80 прадпрыемстваў закрытыя. Хутчэй за ўсё, урадам». Лукашэнка абурыўся абмежаваньнямі на экспарт у РасеюМіж Беларусьсю і Расеяй ужо доўга працягваюцца спрэчкі наконт экспарту беларускай прадукцыі, якія называюць «малочнымі» і «мяснымі» войнамі.
Расея часта выказвае прэтэнзіі да якасьці беларускай малочнай і мясной прадукцыі і рэгулярна ўводзіць абмежаваньні на пастаўкі малочнай і мясной прадукцыі зь беларускіх прадпрыемстваў. Беларускі бок называе прэтэнзіі расейскага (якія тычацца ня толькі якасьці прадукцыі, але і незаконнага рээкспарту) неабгрунтаванымі. Прычыны «малочных войнаў» нярэдка называлі палітычнымі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь не ў прыярытэце. Масква адказвае Менску на «малочныя» папрокі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Малочная вайна» Расеі зь Беларусьсю: нізкая якасьць прадукцыі ці замах на перапрацоўчыя прадпрыемствы?У першым квартале 2019 году экспарт беларускага малака і вяршкоў, ялавічыны, а таксама каўбас ў Расею зьнізіўся на 15-30%. Усе пастаўкі малочнай прадукцыі зь Беларусі знаходзяцца на ўзмоцненым лябараторным кантролі з боку Рассельгаснагляду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспарт беларускай мяса-малочнай прадукцыі ў Расею ўпаў на 15-30%Акрамя гэтага, Рассельгаснагляд час ад часу абвінавачвае Беларусь у пастаўках на расейскі рынак прадуктаў, вырабленых у Эўропе і забароненых для ўвозу ў Расею праз санкцыі. У 2014 годзе, пасьля акупацыі Крыму, у адказ на санкцыі з боку ЭЗ і ЗША Расея ўвяла забарону на імпарт прадуктаў з Эўразьвязу. Пад забарону трапіла найперш эўрапейская садавіна. Але Беларусь завозіць у Расею ня толькі садавіну, але і морапрадукты, хоць мора ня мае. Беларуская крэвэтка, аднойчы заўважаная на паліцах расейскіх крамаў, стала мэмам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі беларускіх прадуктаў забракавалі ў Расеі ў 2019 годзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што зь беларускімі крэвэткамі? Як Беларусь прадае ў Расею тунца, камбалу і каракаціцСадавіну і гародніну зь Беларусі безь фітасанітарных сэртыфікатаў і ўсіх неабходных суправаджальных дакумэнтаў Рассельгаснагляд затрымлівае на мяжы і зьнішчае яе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Насуперак Рассельгаснагляду. Якую імпартную садавіну Беларусь перапрадае ў Расею. ІНФАГРАФІКА