Джонсан стаў новым прэмʼерам Вялікабрытаніі — 5 сьведчаньняў таго, што зь ім ня будзе сумна

Барыс Джонсан на абвешчаньне новага лідэра Кансерватыўнай Партаыі Вялікабрытаніі

Сёньня стала вядома, што пасаду прэмʼер-міністра Вялікабрытаніі зойме Барыс Джонсан — былы мэр Лёндана, старшыня Кансэрватыўнай партыі Брытаніі. У сваёй першай прамове ў якасьці лідэра партыі, Джонсан паабяцаў «абʼяднаць краіну і завершыць Brexit».

Сваю карʼеру палітык зрабіў не ў апошнюю чаргу дзякуючы часткова камічнаму вобразу. У апошнія некалькі гадоў гэта стала сусьветным трэндам — пачынаючы ад Трампа і заканчваючы Зяленскім. Пакуль новы прэмʼер-міністар атрымлівае віншаваньні (у тым ліку і ад Трампа) мы паспрабуем узгадаць дзесяць момантаў з Барысам Джонсанам, якія сьведчаць аб тым, што з такім эксцэнтрычным прэмʼер-міністрам будзе весела (і ня толькі брытанцам).

Барыс Джонсан і вэнджаная рыба

Пяць дзён таму Барыс Джонсан сьцьвярджаў, што паводле рэгуляцыяў Эўразьвязу, вэнджаная рыба павінна пастаўлялася ў ахалоджваючых упакоўках. На абвяшчаньні кандыдатаў у прэмʼер-міністры ад Кансэрватыўай партыі, Джонсан выцягнуў з-пад подыюму вэнджаную рыбу. Ён сказаў, што яна выраблена на высьпе Мэн і што яе вытворца раззлаваны жорсткімі рэгуляцыямі Эўразьвязу.

Але праблема ў тым, што выспа Мэн не ўваходзіць ў склад Эўразьвяза, а сама рэгуляцыя латычыць толькі сьвежай рыбы, а ня вэнджанай.

Барыс Джонсан і грэцкія алівы

У 2013 годзе Барыс Джонсан заявіў, што ён лічыць неверагодным тое, што Эўразьвяз можа дыктаваць брытанцам, што і як есьці.

«Спачатку яны нам кажуць, што мы павінны сваімі падаткамі фінансаваць грэцкія аліўкавыя гаі, шмат якія зь іх магчыма нават і не існуюць, а потым яны нам кажуць, што мы ня можам макаць хлеб у аліўкавы алей у нашых рэстарацыях. Мы далучыліся да агульнага рынку [...], не для таго, каб нам казалі калі, як і дзе нам есьці аліўкавы алей, якія мы самі суфінансавалі.»

Алівы і аліўкавы алей

Барыс Джонсан і «крэветкавы кактэйль»

У 1993 годзе, калі Барыс Джонсан яшчэ працаваў на выданьне The Telegraph, ён напісаў, што Эўразьвяз зьбіраецца забараніць адзін з самых папулярных у Брытаніі тыпаў чыпсаў — чыпсы са смакам «крэветкавага кактэйлю». Высьвятлялася, што ўсё значна прасьцей — Эўразьвяз складаў ліст штучных араматызатараў, а Вялікабрытанія забылася ўнесьці туды «крэвэткавы кактэйль».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вызначаны магчымы пераемнік Мэй

Барыс Джонсан і «крывыя» бананы

Паводле былога міністра замежных справаў Вялікабрытаніі і мэра Лёндана, Эўразьвяз дыктуе Брытаніі, якой формы павінны быць бананы, што прадаюцца на высьпе. Гэта яшчэ адзін міт, які ён стварыў падчас сваёй працы ў Брусэлі, працуючы для The Telegraph.

Насамрэч, рэгуляцыі Эўразьвяза распаўсюджваюцца толькі на градацыю бананаў па іх якасьці, але «крывыя бананы» ніхто не забараняў.

Бананы

Барыс Джонсан і яго незвычайнае хобі

Калі Барыса Джонсана запыталі пра яго хобі, ён даў наступны адказ:

«Мне падабаецца расфарбоўваць розныя рэчы. Ці нешта ствараць. Часам я раблю мадэлі аўтобусаў. Я раблю іх з, скажам, старых драўляных скрынак ад віна, і размалёўваю іх. Гэта скрыня разьлічаная на дзьве пляшкі віна, і яна мае такую разьдзяляльную штуку. Тады я малюю пасажыраў, якія едуць задавольныя ў аўтобусе. У аўтобусе як адзін з тых, якія пры нас пачалі езьдзіць па вуліцах Лёндана, тыя што зьніжаюць выкід CO2, выкід аксіда азоту, зьніжаюць забруджваньне асяродзьдзя».

Падрыхтаваў Ян Поклад

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новым лідэрам кансэрватыўнай партыі і прэм’ерам Вялікай Брытаніі абраны Борыс Джонсан