Ураджэнка Беларусі Алена Ліс, якая нарадзілася ў Драгічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці і балятавалася ў Вярхоўную раду як вылучэнка партыі «Слуга народу» за крок да перамогі на мажарытарнай акрузе ў Чарнавецкай вобласьці.
Пасьля апрацоўкі 49,07% выбарчых пратаколаў яна набірае 34,41% галасоў. Яе бліжэйшы канкурэнт Мікола Федарук — 13,29%.
Тры іншыя выхадцы зь Беларусі не пераадолелі канкурэнцыю.
Найлепшага выніку дасягнуў ураджэнец Гомля Эдуард Шчаглакоў. Ён балятаваўся ад «Апазыцыйнай плятформы «За жыцьцё!» у 107-й выбарчай акрузе ў Лісічанску Луганскай вобласьці, дзе працуе сакратаром гарадзкой рады. Ён заняў трэцяе месца з 72 галасамі (16,28 %).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры выхадцы зь Беларусі балятуюцца ў Вярхоўную Раду ЎкраіныЯшчэ адзін беларус, Уладзімер Шутаў, які нарадзіўся ў вёсцы Склімін Магілёўскай вобласьці і таксама балятаваўся ў гэтай жа акрузе, заняў апошняе, 23-е месца. За яго не прагаласаваў ніводзін выбарнік. На гэтай акрузе перамог самавылучэнец Аляксандар Сухаў.
Аляксандар Кротаў, які нарадзіўся ў Карэлічах Навагрудзкага раёну Горадзенскай вобласьці і балятаваўся шляхам самавылучэньня ў 34-й аднамандатнай выбарчай акрузе з цэнтрам у паселішчы Царычанка Днепрапятроўскай вобласьці, таксама заняў апошняе, 20-е месца. Ягоную кандыдатуру падтрымаў 51 выбарнік (0,14 %). Дэпутатам ад гэтай акругі выбралі вылучэнца праўладнай партыі «Слуга народу» Дзьмітра Чорнага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі атрымлівае поўны кантроль над парлямэнтам. Ягоная партыя перамагае ў большасьці акруг