Расея і Беларусь у рамках «Саюзнай дзяржавы» павінны будуць прыйсьці да ўвядзеньня адзінай валюты. Пра гэта заявіла ў нядзелю старшыня Савету Фэдэрацыі Расеі Валянціна Мацьвіенка ў этэры беларускага тэлеканалу ОНТ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі міністар: Расеі і Беларусі ня трэба сьпяшацца з адзінай валютай«Гэта павінен быць паўнавартасны саюз з пункту гледжаньня эканомік, якія разьвіваюцца аднолькава, бо інтэгравацца ў адваротным выпадку будзе складана. Гэта саюз, які павінен на тым або іншым этапе мець адзіную валюту, таму што вельмі цяжка з рознымі валютамі вызначаць адзіную фінансавую, валютную палітыку», — адзначыла кіраўніца Савету Фэдэрацыі расейскага парлямэнту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка ў стасунках з Расеяй дзейнічае паводле формулы «раніцай — грошы, вечарам — крэслы»