У панядзелак 22 ліпеня ў Беларусі будзе небясьпечна

Навальніца ў Менску, ліпень 2018 году

Чакаюцца моцныя ліўні і навальніцы. Аб гэтым паведамляе «Белгідрамет».

Па ўсёй краіне на панядзелак 22 ліпеня абвешчаны памаранчавы ўзровень небясьпекі. «22 ліпеня (панядзелак) ноччу па заходняй палове рэспублікі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, — гаворыцца ў паведамленьні „Белгідрамету“. — Месцамі моцныя ліўні. Пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненьне ветру парывамі да 15-20 м/с. У Менску раніцай і днём навальніца, месцамі па горадзе моцныя ліўні».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пабіты тэмпэратурны рэкорд 107-гадовай даўнасьці

Тэмпература паветра пры гэтым будзе вагацца ад +20 да +25, у залежнасьці ад рэгіёну краіны. У наступныя дні, паводле прагнозаў сыноптыкаў, надвор’е ў Беларусі палепшыцца. Чакаецца пацяпленьне і адсутнасьць моцных ападкаў.