Амэрыканцы зьбілі іранскі дрон у Армускай пратоцы

Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што карабель ВМС ЗША зьбіў іранскі бесьпілётнік ў Армускай пратоцы, паведамляе Bloomberg.

Паводл Трампа, дрон пагражаў бясьпецы карабля і экіпажу. Ён таксама заклікаў «іншыя краіны абараніць свае караблі, якія праходзяць пратоку».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп прыгразіў Ірану разбуральным ваенным ударам

13 чэрвеня ў Аманскай затоцы на двух нафтавых танкерах адбыліся выбухі. ЗША абвінавацілі ў нападах Іран, але той адмаўляе сваё дачыненьне да нападу. Пазьней Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі абвясьціў аб зьнішчэньні на поўдні краіны амэрыканскага бесьпілётніка, які, паводле іх, уварваўся ў паветраную прастору Ірану. ЗША заявілі, што бесьпілётнік не парушаў межаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка дазволіў страляць па дронах