Прызнаны летась чытачамі расейскай вэрсіі часопісу National Geographic Traveler найлепшым travel-блогерам мянчук Лёня Пашкоўскі пабываў у населенай уйгурамі кітайскай правінцыі Сіньцзян.
Апошнімі гадамі міжнародныя мэдыі пачалі шмат гаварыць пра тое, што ў Кітай пачаў масавы перасьлед і практычна рэпрэсіі уйгураў у Сіньцзяне. Пачыналася ўсё з таго, што ў рэгіёне ўвялі вельмі строгія захады бясьпекі, татальнае сачэньне і кантроль за прадстаўнікамі этнічнай меншасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітайскія памежнікі ставяць на тэлефоны турыстаў сакрэтную аплікацыю для сачэньня — The GuardianЦяпер жа гаворка ідзе пра тое, што сотні тысяч уйгураў зьмешчаныя ў папраўчыя лягеры: афіцыйны Кітай называе іх лягерамі перавыхаваньня, прэса і самі уйгуры называюць іх канцэнтрацыйнымі лягерамі.
Журналістаў ужо некалькі гадоў не дапускаюць у Сіньцзян, таму дакладных зьвестак пра тое, што там на самой справе адбываецца, вельмі мала.
Героі роліка — трое уйгураў і замежнік, які летась падарожнічаў па Сіньцзяне — расказваюць пра тое, як насамрэч выглядаюць справы ў рэгіёне і што ўлады робяць з уйгурамі.
Пашкоўскі апісвае свой блог «Хочу домой» як праграму аб падарожжах на цёмны бок Зямлі – туды, дзе страшна, небясьпечна, дрэнна і няўтульна.