Міністэрства абароны Беларусі вывучае дадатковыя прапановы, якія дадуць магчымасьць падвысіць прэстыж тэрміновай службы. Пра гэта БелТА заявіў кіраўнік абароннага ведамства Андрэй Раўкоў.
У прыватнасьці, разглядаецца ініцыятыва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны аб ўвядзеньні каэфіцыенту дзеля пераразьліку пэнсійнага стажу, залежна ад працягласьці службы.
Рэалізацыя гэтай прапановы, паводле генэрала, дазволіць фактычна без павелічэньня фінансавай нагрузкі на бюджэт падвысіць значнасьць тэрміновай службы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Законапраект аб адтэрміноўках ад прызыву ў войска прынялі ў другім чытаньні. Што зьменіццаМіністэрства абароны таксама працуе над гарантаваньнем іншых прэфэрэнцый. Так, мяркуецца, што ад студзеня 2020 году набудзе сілу закон, згодна зь якім першачарговым правам на атрыманьне месца ў інтэрнаце будуць забясьпечвацца навучэнцы, якія прайшлі вайсковую службу цi службу ў рэзэрве.
Таксама разглядаецца пытаньне ільготаў падчас працаўладкаваньня — гэта тычыцца захаваньня права вярнуцца на ранейшае месца цягам трох месяцаў пасьля заканчэньня службы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не студэнт, а салдат. Гісторыі хлапцоў, жыцьцё якіх памяняў закон аб адтэрміноўкахШто тычыцца адукацыі, тым, хто адслужыў, абяцаюць перавагу пры залічэньні ў вышэйшыя і спэцыяльныя навучальныя ўстановы, а таксама навучаньне за кошт дзяржавы на падрыхтоўчых аддзяленьнях.