Кожны «Славянскі базар» Віцебск наведваюць тысячы турыстаў. Сёлета падчас фэстывалю для іншаземцаў у Беларусь адкрыты бязьвізавы ўезд. Замест візы на любым пункце пропуску дастаткова паказаць квіток на «Славянскі базар». Якім пабачаць фэстывальны горад госьці Беларусі?
У Віцебску дзейнічаюць турысцка-інфармацыйныя цэнтры. Езьдзяць аўтобусы з агляднымі экскурсіямі. Пра «Славянскі базар» пасажырам расказваюць нават у аўтобусах і тралейбусах, маршрут якіх пралягае паўз амфітэатар.
Галоўны сымбаль «Славянскага базару» — васілёк. У дні фэстывалю ён паўсюль.
«Марозіва з валошкай» можна паспытаць толькі ў Беларусі
Фірмовая сувэнірная прадукцыя на «Славянскім базары».
На «Славянскі базар» прыяжджаюць народныя майстры з усёй вобласьці
Гандлёвыя рады цягнуцца па горадзе на некалькі кілямэтраў
Многія сувэніры, адзеньне і ўпрыгожаньні аздобленыя нацыянальным арнамэнтам
Самы запатрабаваны сувэнір — віцебскія магніты
Вышыванкі ад самых малых памераў
Адзеньне з сымболікай «Славянскага базару» ад Mark Formelle
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трубач над горадам: музыка прыдумаў для Віцебску новую традыцыю