У Маскве каля будынку Вярхоўнага суду затрыманыя некалькі дзясяткаў актывістаў, якія выступаюць супраць перасьледу крымскіх татараў у справе «Хізб ут-Тахрыр».
Сёньня суд разглядае апэляцыю на прысуд Паўночна-Каўкаскага вайсковага акруговага суду так званай «бахчысарайскай групе» — траім крымскататарскім актывістам, якія атрымалі ад 9 да 17 гадоў пазбаўленьня волі.
Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, затрыманыя практычна ўсе ўдзельнікі акцыі ў падтрымку падсудных. Іх пасадзілі ў два аўтобусы, у кожным зь якіх каля трыццаці чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маскве за пратэст на Краснай плошчы затрымалі сем крымскіх татараўНапярэдадні семярых актывістаў затрымалі на Краснай плошчы ў Маскве. Яны разгарнулі плякаты ў падтрымку «бахчысарайскі групы» і іншых крымскіх татараў, якія сутыкнуліся з перасьледам пасьля расейскай анэксіі Крыму. Удзельнікаў пікетаў абвінавачваюць у парушэньні правілаў правядзеньня публічных акцый.
У Расеі рэлігійная арганізацыя «Хізб ут-Тахрыр» абвешчаная тэрарыстычнай групоўкай і забароненая. Многія яе ўдзельнікі, арыштаваныя расейскімі праваахоўнымі органамі, прызнаныя палітвязьнямі. Вызваліць іх патрабуюць міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У вагоны для быдла загружалі, штабэлямі ўкладвалі». Як ў 1944 дэпартавалі крымскіх татар