Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў аб неабходнасьці стварыць «Зялёны калідор» для турыстаў у чарнобыльскай зоне адчужэньня.
«Сёньня я падпісаў указ, які стане пачаткам пераўтварэньня зоны адчужэньня ў адзін з пунктаў росту новай Украіны», — напісаў Зяленскі ў твітэры.
«Павінны паказаць Чарнобыль сьвету: навукоўцам, эколягам, гісторыкам, турыстам. На жаль, зона адчужэньня да гэтага часу зьяўляецца сымбалем карупцыі — сілавікі зьбіраюць з турыстаў хабары, нелегальна вывозіцца мэталалом і выкарыстоўваюцца прыродныя рэсурсы», — адзначыў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чарнобыль. Гісторыя катастрофыВось некаторыя пункты ўказу, пра якія гаворыцца на сайце ўкраінскага прэзыдэнта:
- Распрацаваць стратэгію разьвіцьця Чарнобыльскай зоны як турыстычнага аб’екту.
- Пракласьці там новыя турыстычныя маршруты, асабліва водным шляхам.
- Скасаваць «беспадстаўныя абмежаваньні і забароны», напрыклад, на відэаздымкі.
- Украіна мае папулярысаваць турыстычны Чарнобыль на міжнародных мерапрыемствах, у якіх будзе браць удзел.
- Даць магчымасьць праводзіць у Чарнобыльскай зоне навучальна- трэніравальныя захады ў пытаньнях пазьбяганьня і ліквідацыі аварый для партнэраў з краін Эўразьвязу і NATO.