Упершыню за 11 месяцаў у Беларусі зафіксавалі дэфляцыю. У параўнаньні з траўнем цэны ў чэрвені зьнізіліся.
У чэрвені Белстат зафіксаваў у Беларусі дэфляцыю, цэны зьнізіліся. Але зьніжэньне невялікае — толькі 0,1%. Яно тычыцца толькі харчовых тавараў.
На нехарчовыя тавары цэны ў параўнаньні з траўнем засталіся тыя самыя. А на паслугі — павысіліся на 0,4%.
Паводле плянаў ураду, цэны за год павінны вырасьці ня больш як на 5%. Разам з тым інфляцыйныя чаканьні насельніцтва па-ранейшаму высокія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бэнзін можа падаражаць да 1 даляра за літар, — віцэ-прэм’ер Ляшэнка