За паўгода ў беларускай сталіцы пабудавалі 2,2 тысячы кватэраў, што на 37,9% менш, чым за такі ж пэрыяд мінулага году.
У студзені-красавіку ў Менску пабудавалі на 37,9% менш кватэраў, чым за такі ж прамежак часу летась, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат.
Агулам у беларускай сталіцы за паўгода пабудавалі 2,2 тысячы кватэраў. 19% пабудаванага жыльля — для грамадзянаў, якія стаяць на ўліку як тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў.
11 сакавіка, Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Менгарвыканкаму Анатоля Сівака. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што аб’ёмы будаўніцтва жыльля ў сталіцы будуць штогод скарачацца, а асноўны акцэнт будзе рабіцца на разьвіцьці гарадоў-спадарожнікаў.
Сярэдні прырост насельніцтва ў гарадах-спадарожніках за 9 гадоў — 11%. У некаторых зь іх жыхароў наадварот стала меней.