«Minicipal executive committee». У цэнтры Менску павесілі шыльды з памылкамі

Памылкі ў шыльдах-паказальніках у гандлёвым цэнтры «Сталіца» ў Менску

У менскім гандлёвым цэнтры «Сталіца», што пад плошчай Незалежнасьці, зьявіліся новыя паказальнікі з надпісамі на беларускай і ангельскай мовах, а часам і па-кітайску.

Што ня так

  • «Гарвыканкам» на адной з шыльдаў пераклалі як «Minicipal executive committee» — першае слова павінна пісацца праз U: «Municipal»;
  • некаторыя назвы трансьлітаравалі з расейскай мовы на ангельскую, хоць павінны былі трансьлітараваць зь беларускай паводле афіцыйных правілаў, падобных да беларускай лацінкі: не «Stolitsa», а «Stalica»; не «Bersona», «Sverdlova» і «Leningradskaya», а «Biersana», «Sviardlova» і «Lieninhradskaja»;
  • некаторыя словы пераклалі, хоць паводле правілаў павінны былі трансьлітараваць: ня «street», а «vulica»; не «Independence square», а «Plošča Niezaliežnasci».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чыноўнікі двойчы папрасілі Google правільна называць беларускія гарады і вуліцы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ысгод. У падручніку беларускай мовы наблыталі з трансьлітарацыяй