Падчас салюту ў комплексе «Дынама» пашкодзіла 51 шыбу. Стратаў — на 25 000 даляраў. ФОТА
Так выглядалі пашкоджаныя вокны ў ноч з 3 на 4 ліпеня.
А гэта выгляд удзень 4 ліпеня. Першым будынкам на шляху выбуховай хвалі быў крыты манэж спартовага комплексу «Дынама».
У ім разьбілася 51 шыба
Стратаў — на 25 тысяч даляраў
У доме на вуліцы Чарвякова, 4, мяняюць пабітыя выбуховай хваляй шыбы
На месцы, дзе ад аскепка загінула жанчына, хтосьці паклаў сьціплыя кветкі