Міністар эканомікі Беларусі Дзьмітры Круты сказаў журналістам, што Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін упершыню могуць «прадметна абмеркаваць» прапановы па паглыбленьні інтэграцыі падчас Форуму рэгіёнаў.
Форум рэгіёнаў дзьвюх краін пройдзе 16–18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе Інтэрфакс.
Па даручэньні кіраўнікоў Беларусі і Расеі створана адмысловая рабочая група, якую ўзначальваюць міністры эканомікі дзьвюх краін — Дзьмітры Круты і Максім Арэшкін. Яны павінны выпрацаваць сумесную праграму дзеяньняў па далейшым інтэграцыйным узаемадзеяньні ў рамках «саюзнай дзяржавы».
Паводле Крутога, «калегі ўжо будуць гатовыя па блёках далажыць бягучую сытуацыю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітры Мядзьведзеў назваў галоўную мэту свайго прыезду ў БеларусьКруты сказаў, што «глябальных няўзгодненых пытаньняў на сёньняшні дзень на ўзроўні экспэртаў няма».

Міністар эканомікі Беларусі Дзьмітры Круты
«Ёсьць цяжкія тэмы, якія застаюцца на ўзроўні прэзыдэнтаў. Задача экспэртаў зараз максымальна адпрацаваць фармулёўкі з улікам інтарэсаў дзьвюх краін».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінэканомікі і Нацбанк распавялі, калі могуць увесьці адзіную валюту «Саюзнай дзяржавы» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што хавае ад грамадзкасьці кіраўніцтва Беларусі і Расеі?
Паводле Крутога, будзе каля дзесяці «дарожных карт» па паглыбленьні інтэграцыі, па ўсіх ключавых галiновых напрамках — прамысловасьць, сельская гаспадарка, транспарт, мытня, падаткі, фінансы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка расказаў, што будзе маліцца з Пуціным на Валааме
Раней Лукашэнка казаў, што плянуе (у сярэдзіне ліпеня, калі ў Санкт-Пецярбургу будзе Форум рэгіёнаў) памаліцца на Валааме разам з Уладзімірам Пуціным.