Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Мядзьведзеў назваў галоўную мэту свайго прыезду ў Беларусь


Кіраўнік ураду Расеі сказаў, што «самыя складаныя пытаньні інтэграцыі будуць вырашаць Лукашэнка і Пуцін».

Дзьмітры Мядзьведзеў, кіраўнік ураду Расеі прыехаў у Менск на адкрыцьцё Эўрапейскіх гульняў. Ён правеў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам. Асноўнай тэмай свайго візыту ён назваў інтэграцыю.

«Што тычыцца асноўнай тэмы майго прыезду, вы абсалютна правільна сказалі: мы зараз знаходзімся на вельмі важным перагаворным трэку, абмяркоўваем праграму дзеяньняў па выкананьні нашай саюзнай дамовы, праграму інтэграцыі», — сказаў Дзьмітры Мядзьведзеў.

Ён дадаў, што «значная частка інтэграцыйных пытаньняў ужо ўзгоднена».

«Гэта не азначае, што не засталося нічога для прэзыдэнтаў. Засталася, можа быць, значна меншая колькасьць пытаньняў, але самых складаных, па якіх трэба будзе вызначыцца нават з палітыка-прававога пункту гледжаньня. Але гэта ў інтарэсах нашых краін і народаў», — сказаў Мядзьведзеў.

Над пытаньнямі інтэграцыі згодна з дамовай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі цяпер працуе група з расейскіх і беларускіх чыноўнікаў. Што канкрэтна абмяркоўваецца і якія захады плянуюць абедзьве краіны не агучваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG