28 чэрвеня ў 14.30 у аэрапорце «Менск» была заплянаваная перадача ад баевікоў ДНР-ЛНР чатырох украінскіх палонных, на якую не дапусьцілі Радыё Свабода.
Журналісты Свабоды раніцай падалі ў прэсавую службу ініцыятара перадачы, старшыні палітрады партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё» Віктара Медведчука сьпіс для акрэдытацыі, атрымаўшы пацьверджаньне, што гэтую падзею можна будзе асьвятляць.
Аднак у аэрапорце ахова не знайшла прозьвішчаў карэспандэнтаў Свабоды ў выніковым сьпісе, а пазьней яе супрацоўнікі паведамілі, што журналісты не прайшлі працэдуры ўзгадненьня з прэсавай службай Медведчука. Тлумачэньняў ад самой прэсавай службы атрымаць не ўдалося.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заўтра ў Менску ўкраінскаму боку перададуць чатырох палонныхПра перадачу чатырох палонных Віктар Медвядчук дамовіўся зь лідэрамі баевікоў так званых ДНР-ЛНР падчас сустрэчы 27 чэрвеня ў Менску.