26 чэрвеня ў Беларусі пабіты тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў

  • БелаПАН

Ілюстрацыйнае фота

Тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў пабіты ў Беларусi 26 чэрвеня, сьведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз тэмпэратурных мапаў і архіву Белгідрамету на рэсурсе meteoinfo.by.

У Высокім (Берасьцейская вобласьць) паветра прагрэлася да 34,4 градуса цяпла, што на 0,7 градуса вышэй за ранейшы максымум, зафіксаваны 26 чэрвеня 2016 году ў Драгічыне (Берасьцейская вобласьць). Тры гады таму быў пабіты рэкорд дня 37-гадовай даўнасьці (33,2 градуса 26 чэрвеня 1979 году ў Вілейцы, Менская вобласьць).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анамальная сьпёка: 13 дзён запар у Беларусі абнаўляліся тэмпэратурныя рэкорды

​У Берасьці 26 чэрвеня было 34 градусы (папярэдні рэкорд для горада — 33,4), у Ваўкавыску (Горадзенская вобласьць) — 33,5 (33,2), у Горадні — 33,2 (33), у Лідзе (Горадзенская) — 32, 4 (32).

Сёлета ў чэрвені новыя тэмпэратурныя максымумы фіксаваліся 17 дзён (з 4 па 17 чэрвеня, 20, 21 і 26 чэрвеня). У некаторых гарадах, уключаючы Менск і Магілёў, абнавіліся рэкорды месяца.

27 чэрвеня ў Беларусі пачалося пахаладаньне, яно працягнецца некалькі дзён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці павінен скарачацца працоўны дзень у сьпёку?

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як у экстрэмальную сьпёку выжываюць будаўнікі, трактарысты і кіроўцы. ФОТА