Калі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухваляць законапраект, правілы для студэнтаў усіх ступеняў адукацыі зьменяцца. Тлумачым, як.
Па новым законапраекце, які апублікавала ў сябе ў Telegram-чаце дэпутатка Ганна Канапацкая адтэрміноўку ад войска будуць даваць толькі адзін раз для ўсіх ступеняў адукацыі.
Гэта значыць, што калі вы адвучыліся ў ПТВ ці іншай установе сярэдняй адукацыі і ўжо бралі адтэрміноўку, новую вам не дадуць, калі вы паступаеце ў ВНУ. Сьпярша давядзецца адслужыць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны патлумачыла, чаму хоча скараціць адтэрміноўкі на вучобуКалі ва ўнівэрсытэт вы паступілі ў 17 гадоў, то давучыцца вам дадуць. Гэта значыць ад закону выйграюць тыя, хто пайшоў у школу ў 6 гадоў.
Таксама законапраектам прадугледжана, што калі вы не зьявіліся ў ваенкамат, то можаце трапіць у чорны сьпіс і не зможаце выехаць за мяжу і ўладкавацца на працу ў дзяржаўную ўстанову.
Пакуль Палата прадстаўнікоў яшчэ не ўхваліла праект, супраць яго стварылі пэтыцыю, пад якой вельмі хутка расьце колькасьць подпісаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэтыцыю за адтэрміноўкі студэнтам ад войска за гадзіну падпісалі больш за 3000 чалавек