Камітэт у справах узброеных сіл верхняй палаты Кангрэсу ЗША даручыў Пэнтагону знайсьці месца будаўніцтва аднаго або некалькіх новых стратэгічных партоў ў Арктыцы. Гэты крок, заяўляюць сэнатары, паслужыць адказам на ўсё больш шырокую расейскую вайсковую прысутнасьць у рэгіёне.
Міністэрства абароны ЗША і Агенцтва марскога і рачнога транспарту маюць прадставіць супольную справаздачу аб праведзенай працы на працягу 90 дзён, інфармуе выданьне Defense News. Сэнатары, сярод іншага, зьвяртаюць увагу на аднаўленьне расейскай базы «Паўночная канюшына» на востраве Кацельны ў архіпэлягу Новасібірскія астравы, абсталяванай радыёлаякацыйнымі станцыямі і супрацькарабельнымі ракетнымі комплексамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белыя мядзьведзі супраць РайхуРаставаньне льдоў адкрывае патэнцыйна новыя гандлёвыя шляхі ў Паўночным Ледавітым акіяне, і ў гэтай сувязі Кангрэс адзначае моцнае адставаньне Амэрыкі ад Расеі ў пляне колькасьці ледакольнага парку, уключаючы атамаход. Для пераадоленьня гэтага адставаньня Служба берагавой аховы ЗША разьмясьціла кантракт памерам 750 мільёнаў даляраў на распрацоўку шасьці сучасных малагабарытных ледаколаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нарвэгіі прайшлі найбуйнейшыя вайсковыя вучэньні NATO- Як адзначаюць экспэрты, нават намінальная амэрыканская вайсковая прысутнасьць у Арктыцы вымусіць Расею выдаткаваць непрапарцыйна вялікія сродкі на супрацьдзеяньне ёй, сродкі, якія інакш маглі б пайсьці на нарошчваньне ўзбраеньняў у Эўропе.
- Падчас леташніх шырокамаштабных вучэньняў NATO «Адзіны трызуб» у Нарвэскім моры было разгорнутае амэрыканскае авіяноснае злучэньне «Гары Труман», якое адпрацоўвала, у прыватнасьці, спосабы забесьпячэньня баявых атрадаў у арктычнай зоне.