Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нарвэгіі прайшлі найбуйнейшыя вайсковыя вучэньні NATO


У Нарвэгіі завяршыліся найбуйнейшыя пасьля заканчэньня «халоднай вайны» вучэньні Trident Juncture («Адзіны трызубец»). Яны доўжыліся амаль два тыдні. У манэўрах удзельнічалі 50 тысяч вайскоўцаў, сотні адзінак паветранай тэхнікі, караблі і бронемашыны.

Войскі NATO адпрацоўвалі адбіцьцё атакі «выдуманага агрэсара» на адну з краін-саюзьніц. Масква заяўляла, што вучэньні накіраваныя супраць Расеі. Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг адхіліў гэтыя абвінавачваньні, але падкрэсьліў, што саюз здольны справіцца зь любой пагрозай.

Пасьля анэксіі Расеяй Крыма ў 2014 годзе і пачатку вайны ў Данбасе Паўночнаатлянтычны альянс істотна пашырыў маштабы ваенных вучэньняў.

Расея таксама пачала праводзіць усё больш буйныя манэўры. У верасьні на Далёкім Усходзе прайшлі найбуйнейшыя ў гісторыі краіны вучэньні расейскіх войскаў «Усход 2018».. Па дадзеных Мінабароны, у іх прынялі ўдзел каля 300 тысяч вайскоўцаў. Шэраг заходніх і расейскіх вайсковых экспэртаў палічылі гэтыя лічбы завышанымі ня менш чым у шэсьць разоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG