Пра тое, што адбылося з затрыманымі, паведаміў у Facebook палітык Мікола Статкевіч.
На фоне інтэграцыйных перамоваў паміж Дзьмітрыем Мядзьведзевым і Сяргеем Румасам актывісты Народнай грамады выйшлы з плякатамі да Палацу спорту, дзе цяпер знаходзіцца фан-зона Эўрагульняў.
На плякатах актывістаў было напісана «Пуцін, мы не адзіны народ!», «Да пабачэньня, наш ласкавы Міша», «Адчапіцеся ад нас са сваёй інтэграцыяй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У фан-зоне Эўрагульняў пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй. Актывістаў затрымалі і вывезьлі за горад21 чэрвеня Менск наведаў Дзьмітры Мядзьведзеў, каб правесьці перамовы аб інтэграцыі Беларусі і Расеі з кіраўніком беларускага ўраду Сяргеем Румасам. Абодва чыноўнікі заявілі пра пасьпяховасьць інтэграцыйных працэсаў.