Сёньня ў Менск з афіцыйным візытам прыляцеў прэзыдэнт Эгіпту Абдэль Фатах аль-Сісі.
Сёньня ж лідэр Эгіпту сустракаецца з прэмʼер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам і кіраўнікамі буйных прадпрыемстваў.
Заўтра ў палацы незалежнасьці адбудуцца яго перамовы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Таваразварот паміж Эгіптам і Беларусьсю летась склаў 109 мільёнаў даляраў, пераважную яго частку склаў беларускі экспарт у Эгіпет — 83 мільёны даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-прэзыдэнт Эгіпту памёр у судзеСёньня ж у Эгіпце памёр папярэднік Сісі на пасадзе прэзыдэнта Эгіпту Мухамэд Мурсі.
Мурсі прыйшоў да ўлады пасьля эгіпецкай рэвалюцыі. У 2013 годзе ён быў зрынуты ў выніку вайсковага перавароту, на чале якога быў Сісі.
У траўні 2014 году Абдэль Фатах аль-Сісі быў абраны прэзыдэнтам Эгіпту, афіцыйна атрымаўшы 92.7% галасоў выбарнікаў.
У сакавіку 2018 году аль-Сісі быў пераабраны на пасаду прэзыдэнта, афіцыйна атрымаўшы 97% галасоў.
Сотні прыхільнікаў былога прэзыдэнта Мурсі ў Эгіпце былі забітыя і пакараныя сьмерцю, сам Мурсі памёр падчас судовага паседжаньня.