Спэцыялісты Рэспубліканскага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі зь мінулай суботы ўзялі 1003 пробы вады, зь якіх 50 былі прызнаныя неадпаведнымі нормам паводле мікрабіялягічных паказьнікаў, яшчэ 6 — паводле санітарна-хімічных.
Па стане на 14 чэрвеня цалкам забаронена купацца на наступных вадаёмах:
- Мазыр — пляж на левым беразе Прыпяці;
- Пухавіцкі раён — вадаём мястэчка Дукора;
- Пухавіцкі раён — возера Мацярынскае.
- Слонім — сажалка на праспэкце Незалежнасьці, вядомая як «Салдацкае возера».
Купаньне для дзяцей і дарослых рэкамэндавана абмежаваць тут:
- Гомель — пляж «Каскад-2»;
- Горадня — возера Юбілейнае;
- Горадня — пляж ва ўрочышчы Ласосна;
- Каленкавічы — гарадзкі пляж;
- Касьцюковіцкі раён — зона адпачынку «Баравец»;
- Магілёў — пляж на Дняпры;
- Магілёў — Грабянёўскае возера, яно ж возера Броды;
- Магілёўскі раён — зона на Дняпры ля вёскі Палыковічы;
- Магілёўскі раён — сажалка каля вёскі Вільчыцы.
Купаньне толькі для дзяцей рэкамэндавана абмежаваць у наступных зонах:
- Гомель — пляж «Каскад-1»;
- Гомель — пляж «Прудкоўскі»;
- Жлобін — пляж «Вірскі»;
- Жлобін — пляж «Прыдняпроўскі»;
- Менск — пляжы 7 і 8 вадасховішча «Дразды»;
- Менск — пляжы 8 і 9 на Заслаўскім вадасховішчы, вядомым як «Менскае мора»;
- Менск — пляж 1 Камсамольскага возера;
- Менск — пляж 4 вадасховішча «Крыніца»;
- Нароўля — гарадзкі пляж;
- Сьветлагорскі раён — вадаём ля вёскі Сакавічы.
Тым часам надвор’е ў Беларусі за бягучы тыдзень пабіла шэраг тэмпэратурных рэкордаў. На выходных, прагназуюць сыноптыкі, сьпёка крыху спадзе, але дажджы чакаюцца толькі ў асобных раёнах на поўдні. Небясьпека пажараў захоўваецца, таму забарона на наведваньне лясоў уведзеная ў большасьці раёнаў краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці павінен скарачацца працоўны дзень у сьпёку?