Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) падрыхтавала агляд сытуацыі ў сфэры сродкаў масавай інфармацыі ў краіне за 2018 год.
Асноўная выснова — ціск на незалежныя мэдыі і журналістаў узмацніўся. Гэта адбывалася, нягледзячы на дэкляраваны ўладамі курс на лібэралізацыю і дыялёг аб правах чалавека з Эўразьвязам і ЗША.
Асноўныя парушэньні правоў журналістаў
• зьмена заканадаўства ў сфэры СМІ ў бок узмацненьня жорсткасьці дзяржаўнага кантролю
• крымінальны перасьлед, зьвязаны са свабодай выказваньня меркаваньня (справа «рэгнумаўцаў»; крымінальная справы супраць блогера Сяргея Пятрухіна; справа кіраўніка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая, спыненая ў сувязі зь яго сьмерцю; «справа БелТА», якая скончылася асуджэньнем галоўнага рэдактара інтэрнэт-парталу Tut.by Марыны Золатавай)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дырэктара БелаПАН Ліпая абвінавацілі ў нясплаце падаткаў на 173 тысячы рублёў• пазасудовае блякаваньне ў Беларусі папулярных інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў
• узмацненьне ціску на журналістаў-фрылянсэраў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі
• выкарыстаньне заканадаўства аб супрацьдзеяньні экстрэмізму для абмежаваньня свабоды выказваньняў (перадусім у інтэрнэце).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынесьлі прысуд у «cправе БелТА»: Марыну Золатаву пакаралі буйным штрафамЦіск на інтэрнэт-рэсурсы
Як пішуць аўтары справаздачы, дзеяньні былі ня новай атакай на СМІ, а працягам мэтанакіраванай і пасьлядоўнай палітыкі беларускай дзяржавы на ўсталяваньне максымальнага кантролю над інфармацыйнай прасторай краіны. Летась першачарговай мэтай стаў беларускі сэгмэнт інтэрнэту.
Узяўшы цалкам пад кантроль тэлебачаньне і радыёвяшчаньне (за выключэньнем некалькіх замежных СМІ, у тым ліку тэлеканалу «Белсат»), выціснуўшы ў аўдыторнае гета незалежныя друкаваныя СМІ, сукупны тыднёвы наклад якіх меншы за штодзённы наклад газеты «СБ. Беларусь сегодня», улады спрабуюць узмацніць кантроль і над беларускім сэгментам інтэрнэту, у якім дзяржаўныя мэдыі прайграюць незалежным рэсурсам, пішуць аўтары справаздачы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З Крымінальнага кодэксу трэба прыбраць артыкулы пра паклёп і абразу, — БАЖ пра справу «Белсату»У дакумэнце зазначаюць, што недзяржаўны партал Tut.by зь велізарным адрывам (у дзясяткі разоў) апярэджвае па папулярнасці дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы, уключна з інфармацыйным агенцтвам БелТА (што, верагодна, і стала прычынай «справы БелТА», накіраванай, у першую чаргу, супраць канкурэнтаў).
Спробы пэўных колаў вырашыць праблему інтэрнэту ўзмацненьнем жорсткасьці дзяржаўнага кантролю над ім ўспрымаюцца экспэртамі як стратэгічная памылка з пункту гледжаньня нацыянальнай бясьпекі ў мэдыясфэры.
Выцісканьне з інфармацыйнай прасторы незалежных СМІ прывядзе не да росту папулярнасьці дзяржаўных выданьняў, а да ўзмацненьня прысутнасьці расейскіх мэдыяў, ступень уплыву якіх на аўдыторыю і без таго вялікі: больш за 60% прадукцыі некаторых беларускіх тэлеканалаў, уключаных у агульнадаступны абавязковы тэлепакет, — расейскай вытворчасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БАЖ і незалежная прэса — на выставе «СМІ Беларусі», упершыню за 23 гады. ФОТА
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House ў сваім рэйтынгу свабоды ў сьвеце за 2018 год аднесла Беларусь да несвабодных краінаў і мінімальна ацаніла ступень свабоды СМІ і свабоды інтэрнэту ў краіне (1 бал з 4). Пры гэтым «Press Freedom Status» і «Net Freedom Status» дзяржавы вызначаныя як «Not Free».
У чарговым рэйтынгу свабоды прэсы міжнароднай арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў», апублікаваным у красавіку 2018 году, Беларусь заняла 155 месца сярод 180 дзяржаў, страціўшы дзьве пазыцыі ў параўнаньні з папярэднім рэйтынгам.