Беларуская чыгунка супольна з ААТ «БПС-Сбербанк» запусьціла пілётны праект аплаты праезду праз банкаўскія карткі і прылады з NFC-чыпамі.
Пакуль сэрвіс працуе на трох участках гарадзкіх лініяў:
- Менск — Беларусь;
- Менск — Гарадзішча;
- Менск — Міханавічы.
Пазьней сэрвіс зьбіраюцца распаўсюдзіць на іншыя маршруты гарадзкіх лініяў (а гэта цягнікі зь Менску на Рудзенск і Смалявічы).
Для аплаты праз валідатар у цягніку можна расплаціцца бескантантнай карткай Mastercard, Visa або Белкарт, а таксама апаратам з NFC-чыпам — такія часам ставяць у смартфоны, пляншэты і смарт-гадзіньнікі.
Адзін чалавек можа расплаціцца за сябе і яшчэ чатырох. Паглядзець гісторыю аплаты і атрымаць электронны чэк можна праз сайт Paybycard.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску ўводзяць аплату праезду банкаўскімі карткамі ў наземным транспарцеУ пачатку чэрвеня Беларуская чыгунка таксама крыху спрасьціла сыстэму продажу квіткоў праз інтэрнэт (а доля квіткоў, купленых такім чынам, складае 24,3%). Цяпер рэгістрацыя на цягнік прапануецца аўтаматычна пасьля аплаты праезду, ня трэба рабіць пазнаку ў адпаведным радку.
Але трэба правяраць, ці ёсьць пазнака «ЭР», бо калі няма, набыты праз інтэрнэт квіток трэба рэгістраваць у касе ў рэальным сьвеце. Электронная рэгістрацыя цяпер ня дзейнічае для цягнікоў між Беларусьсю і Ўкраінай, а таксама на асобныя цягнікі і вагоны ў іншыя дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На менскім чыгуначным вакзале замянілі расейскамоўны надпіс на ўваходзе. ФАТАФАКТ