У панядзелак, 10 чэрвеня, тры вядучыя дзелавыя газэты Расеі, «Ведомости», «Коммерсантъ» і РБК выйшлі з аднолькавым першымі старонкамі ў падтрымку журналіста-расьсьледніка часопіса «Медуза» Івана Галунова. На іх напісана «Я/Мы Иван Голунов».
Гэты лёзунг — аналёгія францускага Je suis Charlie («Я Чарльз»), які людзі ў сьвеце выкарыстоўвалі ў якасьці сымбаля забойства ў 2015 годзе 12 супрацоўнікаў рэдакцыі сатырычнага выданьня Charlie Hebdo.
Іван Галуноў — аўтар рэзанансных тэкстаў пра закупкі ўраду Масквы, пахавальны і сьмецьцевы бізнэс. Дзякуючы ягонаму расьсьледаваньню сталі вядомыя пляны гарадзкой ратушы Масквы пачалі экспартаваць сьмецьце ў рэгіёны Расеі; яго публікацыі дазволілі скасаваць тэндэры на дзяржаўныя закупкі на мільярды расейскіх рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія журналісты пікетавалі расейскую амбасаду ў падтрымку Галунова6 чэрвеня ў Маскве Галуноў быў арыштаваны праз абвінавачваньне ў «спробе збыць вялікую колькасьць наркотыкаў». Артыкул Крымінальнага кодэксу Расеі прадугледжвае за гэта ў выпадку прызнаньня вінаватым ад 10 да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
8 чэрвеня, на фоне пратэстаў журналістаў ды іншых актыўных грамадзян, суд у сталіцы Расеі Масква выбраў для журналіста інтэрнэт-часопіса «Медуза» Івана Галунова ў якасьці меры засьцярогі хатні арышт да 7 жніўня. Суд таксама забараніў журналісту выкарыстоўваць камунікацыі і мець зносіны з іншымі ўдзельнікамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскага журналіста Івана Галунова адправілі пад хатні арыштПракурор зьвярнуўся ў суд з просьбай узяць Галунова на два месяцы арышту.
Пуцін прайграе затрыманаму журналісту «Медузы» ў колькасьці пошукавых запытаў у рунэце.
На слуханьні Галуноў яшчэ раз заявіў, што ў яго ніколі не было наркотыкаў. Паводле журналіста, ён даведаўся, што ягоная справа тычыцца наркотыкаў, толькі пасьля арышту.
Журналіст лічыць, што яго перасьледуюць за журналісцкія расьсьледаваньні.