Спэцпрокурор ЗША Робэрт Мюлер, які два гады вёў расьсьледаваньне сувязяў кампаніі і штаба Дональда Трампа з Расеяй 29 траўня афіцыйна абвясьціў, што яго расьсьледаваньне закрытае і ён сыходзіць у адстаўку.
За час працы Мюлера былі прад’яўленыя больш за 200 абвінавачваньняў 34 фізычным і двум юрыдычным асобам. 26 абвінавачаных — грамадзяне Расеі.
«Рашэньне аб гэтым я прыняў самастойна. Мяне запрасілі даваць паказаньні ў Кангрэсе ЗША, але я ня буду гэтага рабіць. Мы старанна выбіралі слова ў прадстаўленым намі дакумэнце (24 сакавіка Кангрэс атрымаў кароткую вэрсію расьсьледаваньня Мюлера — РС), і я ня бачу падстаў прадастаўляць інфармацыю ў большым аб’ёме, чым ужо зьмяшчаецца ў маім дакладзе», - падкрэсьліў Робэрт Мюлер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны пракурор ЗША пра даклад Мюлера: «Трамп не парушаў закону»
Шасьцёра — былыя дарадцы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа: Майкл Флін, былы дарадца прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы; Пол Манафорт, былы кіраўнік выбарчага штаба; Рык Гейтс, былы намесьнік кіраўніка выбарчага штаба; Майкл Коэн, былы асабісты адвакат Трампа і Роджэр Стоўн, былы дарадца Трампа.
Сямёра абвінавачаных прызналі сябе вінаватымі ва ўчыненьні ўсіх або часткі інкрымінаваных ім злачынстваў, пяць былі прызнаныя вінаватымі судом.