Як склаўся б твой лёс, калі б ты жыла ў Сарматыі? ВАРАЖЫЦЬ ТУТ

Ілюстрацыя да паэмы Марыі Мартысевіч «Сарматыя»

У Менску абвясьцілі ляўрэата прэміі «Кніга году». Пераможцай стала Марыя Мартысевіч за эпісталярную паэму «Сарматыя».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмію «Кніга году» атрымала Марыя Мартысевіч

​Свабода сумесна з Гётэ-інстытутам у Беларусі зрабіла тэст-варажбу паводле паэмы. Варажыць па «Сарматыі» можна, нават калі вы яшчэ не чыталі кнігу.

Адказаўшы на пытаньні, вы даведаецеся, як бы склаўся ваш лёс, калі б вы жылі ў Сарматыі.

У кнізе апісваецца гісторыя каханьня, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але гэта і ня важна, бо гэтая гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія адважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне.

У тэсьце выкарыстаны ілюстрацыі Юліі Рудзіцкай.​