Уладзімір Зяленскі зрабіў першую рабочую паездку ў Луганскую вобласьць, дзе агледзеў пазыцыі вайскоўцаў на перадавой, паведамляе сайт адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны.
«Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з байцамі наконт бытавых умоў, якасьці харчаваньня, забесьпячэньня тэхнікай, жыльлём і сацыяльным пакетам, камплектаваньня падразьдзяленьняў. У Станіцы Луганскай прэзыдэнт пабываў на перадавой, у прыватнасьці ў посьце назіраньня і бліндажах. Найбліжэйшая пазыцыя праціўніка — за 400 мэтраў. Агледзеўшы бытавыя ўмовы, у якіх знаходзяцца абаронцы, Уладзімір Зяленскі адзначыў неабходнасьць паляпшэньня забесьпячэньня», — гаворыцца ў паведамленьні.
Адзначаецца, што Ўладзімір Зяленскі заслухаў даклад камандуючага апэрацыяй Аб’яднаных сілаў Аляксандра Сырскага пра сытуацыю ў раёне баявых дзеяньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каламойскі: Зяленскі — «цынічны бізнэсмэн»