У праекце Каці Маркоўскай «Морква» беларускі дызайнэр Уладзімер Цэсьлер сказаў, што быў бы супраць зносу помніка Леніну на плошчы Незалежнасьці.
«Ён такі, што аж гордасьць бярэ. Самы лепшы Ленін у сьвеце, па-першае. Скульптура ўпісаная туды дзівосна. Калі б яго захацелі прыбраць, то я быў бы супраць, таму што гэта каштоўны гістарычны экспанат. Яна калясальна зробленая. Вось калі б так усе працавалі!» — сказаў Цэсьлер.
Ён дадаў, што не выключае: у Менску можа зьявіцца скульптура «Пагоні».
«Толькі дзе яна павінна быць і хто яе будзе рабіць? Бо ахвотных шмат...»
Аўтар статуі Ўладзіміра Леніна на плошчы Незалежнасьці ў Менску — Мацьвей Манізер. Аўтар архітэктурнага ансамбля плошчы Незалежнасьці — Ёсіф Лангбард.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У менскіх уладаў спытаюць, хто супраць перайменаваньня «Плошчы Леніна» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі вуліцы Леніна расьцягнуліся на 440 кілямэтраў. А Каліноўскага — на 33 кілямэтрыГэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.