Пра гэта майстар беларускага дызайну расказаў Каці Маркоўскай у праекце «Морква». Ён сплаціў унёскі і цяпер ня мае з гэтым саюзам ніякіх адносінаў.
На пачатку 2019 году Беларускі саюз дызайнэраў прыгразіў выключыць за нясплату ўнёскаў за 2015–2018 гады амаль сотню чальцоў, сярод якіх апынуўся і Ўладзімер Цэсьлер.
«Ну не заплаціў я, што вы адразу ў друк?.. Хаця мне нехта сказаў, што дзякуючы гэтай навіне даведаліся, што існуе такі Саюз дызайнэраў у Беларусі», — сказаў Цэсьлер.
Унёсак за год сяброўства ў Беларускім саюзе дызайнэраў — дзьве базавыя велічыні, на сёньня гэта 51 рубель.
«Вы што, існуяце для таго, каб вам унёскі плацілі? А вось, напрыклад, дызайнэр, у якога няма грошай. Вы яго выганяеце ці вы будзеце яму дапамагаць? Для чаго гэты саюз? Для таго толькі, каб зьбіраць грошы?» — абурыўся Цэсьлер.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стваральнік брэнду адзеньня LSTR пра пагрозу незалежнасьці, густы беларусаў і радыкальныя прынты. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьміцер Дашкевіч: «Калі мне замовяць шафу з расейскім трыкалёрам — зраблю»