Лукашэнка заявіў, што не задаволены сытуацыяй у лясной галіне, падчас сустрэчы зь віцэ-прэмʼерам Уладзімерам Дворнікам і старшынём Камітэту дзяржкантролю Леанідам Анфімавым, піша БелТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што трэба «сабрацца і вызначыцца» наконт Міністэрства лясной гаспадаркі.
«Мы ставімся да лесу гадка. Я бываю часта (ня толькі пралятаю — я зьверху таксама бачу, што адбываецца) у лесе і гляджу, як працуюць нашыя лесьнікі. Ні па пасадкам, ні своечасова сьпілаваць сьпелы лес для таго, каб яго перапрацаваць, ні дарог. Агулам мала парадку. Мы бязладна ставімся да гэтага падарунку прыроды», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінлясгас распрацуе сыстэму электроннага ўліку драўніны, каб зьменшыць карупцыю