Беларусь вядзе перамовы па пастаўках нафты з Казахстанам і прапануе актывізаваць гэтыя перамовы, заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з амбасадарам Казахстану ў Беларусі Ермухаметом Ертысбаевым, паведамляе БЕЛТА.
Падчас сустрэчы Лукашэнка падкрэсьліў, што цяпер Беларусь займаецца дывэрсыфікацыяй паставак вуглевадароднай сыравіны і вядзе перамовы па альтэрнатыўных расейскім пастаўках нафты зь іншых краінаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь гатовая да канца году пачаць альтэрнатыўныя расейскай пастаўкі нафтыПаводле Лукашэнкі, у 2019 годзе Беларусь ў асноўным скончыць мадэрнізацыю нафтаперапрацоўчых заводаў, таму «будзе трошкі лягчэй купляць з сусьветных рынкаў нафту».
«У сувязі з гэтым ужо вядзем перамовы і хацелі б, каб яны былі актывізаваныя, па пастаўках казахстанскай нафты ў Беларусь. Думаю, гэта пытаньне мы можам вырашыць. Яно ляжыць у плоскасьці ня толькі Беларусі і Казахстану (тут праблем няма), але і Расеі па транзыце. Расея — сябра ЭАЭС. Я думаю, што з блізкай нам краінай мы зможам дамовіцца пра нейкія аб’ёмах паставак нафты з Казахстану», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейскую нафту нішто не заменіць», — экспэрт пра заявы Менску наконт пошукаў альтэрнатывыРаней у Беларускай нафтавай кампаніі ўжо заяўлялі, што разьлічваюць да канца 2019 году арганізаваць альтэрнатыўны Расеі імпарт нафты праз марскія парты краінаў Балтыі ці праз Ўкраіну (праз Адэсу і нафтаправод Адэса — Броды на Мазырскі НПЗ). Акрамя гэтага, у якасьці магчымых варыянтаў былі названыя пастаўкі з Азэрбайджану, Саудаўскай Арабіі, Нігерыі, паколькі канчаткова пастаўшчык нафты пакуль ня вызначаны, «усё будзе залежаць ад цаны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь абмяркоўвае з Нігерыяй магчымасьць паставак нафтыБеларуска-расейскі «нафтавы канфлікт». Асноўнае
- 11 красавіка 2019 году Аляксандар Лукашэнка прыгразіў закрыць на рамонт нафтаправод, па якім расейская нафта ідзе ў Эўропу. Гэтак ён адрэагаваў на абмежаваньні, якія Расея ўвяла на імпарт прадуктаў харчаваньня зь Беларусі.
- Гаворка ідзе пра паўднёвую галіну нафтаправоду «Дружба», апэратар якой — ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Па ёй ідзе транзыт расейскай нафты ў Польшчу, Украіну, Вугоршчыну, Нямеччыну.
- 21 красавіка Беларусь прыняла рашэньне часова абмежаваць экспарт нафтапрадуктаў, бо беларускія НПЗ атрымалі партыю няякаснай расейскай нафты: узровень хлярыдаў вырас у 20 і больш разоў, сьцьвярджае афіцыйны Менск. На Мазырскім НПЗ заявлі, што няякасная нафта пашкодзіла дарагое абсталяваньне.
- Расейскі бок прызнаў факт пастаўкі няякаснай нафты.
- Беларускі бок заяўляе, што страты ад спыненьня паставак могуць скласьці некалькі сотняў мільёнаў даляраў.
- 23 красавіка намесьнік гендырэктара Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) Сяргей Грыб паведаміў, што празь няякасную расейскую нафту Беларусь вымушана прыпыніла экспарт сьветлых нафтапрадуктаў (бэнзін і дызпаліва) ва Ўкраіну, Польшчу і краіны Балтыі.
- Таксама Грыб заявіў, што Беларусь гатовая да канца году пачаць альтэрнатыўныя расейскай пастаўкі нафты: адзін з варыянтаў — праз марскія парты краінаў Балтыі, другі — праз Адэсу і нафтправод Адэса—Броды на Мазырскі НПЗ.
- Пытаньні да якасьці расейскай нафты паўсталі на фоне спрэчак Беларусі і Расеі, калі Масква адхіліла прапанову Менску павялічыць тарыф на транзыт нафты адразу на 23,1% у сувязі з захадамі экалягічнай бясьпекі.
-
26 красавіка расейцы завялі крымінальную справу аб забруджваньні нафты. Меркавана, хлёрарганіку ўкінулі праз прыватны трубаправод у Самарскай вобласьці.
27 красавіка прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў загадаў цягам 7 дзён пакараць адказных за забруджаньне нафты ў трубапровадзе «Дружба».
- 20 стузеня 2020 году Беларусь дамовілася з расейскім бокам пра падыходы і мэтодыку кампэнсацыі за забруджаную нафту