Былы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што крымінальныя справы супраць яго ўзбуджаюць па скаргах «ворагаў Украіны». Пра гэта ён сказаў журналістам у час наведаньня фэстывалю «Кніжны Арсэнал».
«Гэта прыкмета пачатку парлямэнцкай выбарчай кампаніі. Я вельмі ўважліва сачу за тымі абвінавачаньнямі, якія ідуць не ад маіх ворагаў, а ад ворагаў Украіны», — заявіў Парашэнка.
Ён называе справы супраць сябе «палітычным перасьледам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Пятра Парашэнку завялі дзьве справы«Калі падаецца скарга ў сьледчыя органы на тое, што ўкраінскія вайсковыя караблі, якія ішлі абараняць Азоўскае ўзьбярэжжа Марыюпалю ў рамках рутыннай ратацыі, зьяўляецца правакацыяй супраць Расейскай Фэдэрацыі, гэта спроба перакласьці адказнасьць з Расейскай Фэдэрацыі, краіны-агрэсара ... на ўладу Ўкраіны. .. Я гатовы адказваць за гэта», — Парашэнка.
Разам з тым, Парашэнка не пракамэнтаваў справу, адкрытую супраць яго Спэцыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратурай у сувязі з магчымымі энэргетычнымі махінацыямі.