Міністэрства гандлю ЗША выдала часовы дазвол на вядзеньне бізнэсу з кітайскай карпарацыяй Huawei. Ён будзе дзейнічаць да 19 жніўня. Адтэрмінаваньне не ўплывае на ўведзены прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам рэжым надзвычайнага становішча ў дачыненьні да кампаніі з Кітаю.
Тым ня менш, яно дазволіць Huawei падтрымліваць існуючыя сеткі і абнаўляць праграмнае забесьпячэньне, у адпаведнасьці зь дзейнымі кантрактамі і пагадненьнямі.
Напярэдадні стала вядома, што карпарацыя Google і яшчэ некалькі буйных амэрыканскіх карпарацый прыпыняюць супрацоўніцтва з Huawei і што ў кітайскай кампаніі застанецца доступ да Android, але толькі ў той вэрсіі, якая знаходзіцца ў адкрытых крыніцах. Паводле зьвестак Google, у сьвеце налічваецца каля 2,5 мільярда актыўных апэрацыйных сыстэмаў Android. Будучыя вэрсіі смартфонаў Huawei, якія выкарыстоўваюць Android, страцяць доступ да папулярных аплікацый, такіх як электронная пошта Gmail, браўзэр Chrome і відэаканал YouTube.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Google увёў абмежаваньні для Huawei на выкарыстаньне Android15 траўня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які забараняе выкарыстаньне амэрыканскімі кампаніямі тэлекамунікацыйнага абсталяваньня, вырабленага фірмамі, якія нясуць пагрозу нацыянальнай бясьпецы.