УУС Магілёўскага аблвыканкаму праз сацыяльныя сеткі шукае відавочцаў выкраданьня і забойства міліцыянта Яўгена Патаповіча ў Магілёве 16 траўня.
УУС Магілёўскага аблвыканкаму просіць адгукнуцца грамадзян, якія бачылі ці маюць інфармацыю пра аўтамабіль, у які 16 траўня ў пэрыяд паміж 17.30 і 18.20 сеў інспэктар ДПС ДАІ ў форме ў раёне вуліцы Першамайскай гораду Магілёва, а таксама завулка Мігая (гатэль «Дняпро»).
Таксама міліцыя просіць кіроўцаў, якія ў гэты прамежак часу там знаходзіліся, прадаставіць запісы сваіх відэарэгістратараў. Тэлефанаваць просяць на нумары: 8 (029) 314-46-66, 8 (029) 802-46-66, 8 (029) 693-64-25 або 102.
Выкрадзены, а пасьля забіты 16 траўня ў Магілёве міліцыянт — 22-гадовы лейтэнант Яўген Уладзімеравіч Патаповіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першае відэа зь месца, дзе знайшлі цела забітага ў Магілёве міліцыянтаУвечары 16 траўня ў Магілёўскай вобласьці міліцыю паднялі па трывозе, у рэгіёне ўвялі ў дзеяньне плян «Сырэна», на дарогах па ўсёй Беларусі выставілі блёкпасты, бо быў выкрадзены супрацоўнік ДАІ. Пазьней стала вядома, што выкрадзенага міліцыянта знайшлі мёртвым у лесе за два кілямэтры ад Магілёва, у лесапаласе каля аўтадарогі Р123 (Прысна — Масток — Дрыбін — Горкі). Сюды прыехала перасоўная крыміналістычная лябараторыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першае відэа зь месца, дзе знайшлі цела забітага ў Магілёве міліцыянтаМяркуецца, што супрацоўнік ДАІ адзін выехаў на выклік у магілёўскі мікрараён Чапаеўка і быў захоплены.
Паводле інфармацыі, якую а 20-й гадзіне разаслалі ўсім пастам і супрацоўнікам міліцыі, афіцэра зьвезьлі на легкавым аўтамабілі ГАЗ («Волга») чорнага колеру з танаванымі вокнамі і расейскімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Нумары 67-ы ці 69-ы рэгіён Расеі, піша Tut.by.
Зьяўлялася інфармацыя пра затрыманьні людзей, якія перамяшчаліся на чорных «Волгах» з расейскімі нумарамі. Юлія Ганчарова патлумачыла, што затрыманьні праходзяць у рамках апэрытаўных захадаў. Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч у размове з карэспандэнтам Свабоды не пацьвердзіў, але і не абверг зьвесткі пра тое, што у Гомлі нібыта была затрыманая чорная «Волга» меркаваных забойцаў міліцыянта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьвесткі пра затрыманьне падазраваных у забойстве міліцыянта не пацьвярджаюццаСьледчы камітэт завёў крымінальную справу паводле арт. 362 КК — забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў пры выкананьні ім абавязкаў па ахове грамадзкага парадку. Максымальная санкцыя паводле гэтага артыкулу — пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля забойства міліцыянта ў Магілёве затрымалі дзясяткі цыганоў