Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сустрэўся 14 траўня зь дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампэо і выказаў надзею на аднаўленьне расейска-амэрыканскіх адносін.
«Некалькі дзён таму я меў гонар гаварыць з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў па тэлефоне. І ў мяне склалася ўражаньне, што прэзыдэнт настроены на аднаўленьне расейска-амэрыканскіх сувязяў, кантактаў, супольнае вырашэньне пытаньняў, якія маюць для нас узаемную цікавасьць. Мы, са свайго боку, неаднаразова казалі пра тое, што таксама хацелі б аднавіць адносіны ў поўным аб’ёме. Спадзяюся, што цяпер для гэтага ствараюцца неабходныя ўмовы», — сказаў Пуцін на сустрэчы з Пампэо ў Сочы.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо раней заявіў, што і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыхільнік паляпшэньня адносінаў з Расеяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лаўроў і Пампэо абмеркавалі Іран, Вэнэсуэлу і Ўкраіну