Афіцыйныя фота дзейнага прэзыдэнта Казахстану Касым-Жомара Такаева апрацоўваюць у графічным рэдактары, каб згладзіць маршчыны і прыбраць другое падбародзьдзе, заўважыў журналіст RFE/RL.
На фота з сустрэчы з амбасадарам ЗША Ўільямам Мозэрам бачна, што рэтушуюць толькі Такаева. На ўсіх дасьледаваных фота бачна, што ў Такаева рэтушуюць толькі твар і падбародзьдзе, а іншыя часткі цела не зьмяняюць.

Уільям Мозэр і Касым-Жамар Такаеў. Зьверху: фота Reuters. Зьнізу: афіцыйнае фота

65-гадовы Такаеў з 20 сакавіка замяніў на пасадзе прэзыдэнта 79-гадовага Нурсултана Назарбаева. Такаеў зьяўляецца кандыдатам ад улады на прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане, прызначаныя на 9 чэрвеня, каб падтрымаць курс папярэдніка.
Уладзімір Пуцін і Касым-Жамар Такаеў. Зьверху: фота ТАСС. Зьнізу: афіцыйнае фота
Такаеў — не адзіны кіраўнік дзяржавы, якога «фаташопяць». Раней моцным рэдагаваньнем фота прэзыдэнта «праславіўся» Ўзбэкістан. Таксама заўважна рэтушуюць фота кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці фаташопяць Лукашэнку? Параўноўваем фота