Сыход Жыватворнага агня ў Ерусаліме ў пяці фотаздымках

Храм Труны Гасподняй у Ерусаліме

У храме Труны Гасподняй у Ерусаліме ў Вялікую Суботу 27 красавіка 47 раз сышоў Жыватворны агонь, які чакалі паломнікі з усяго сьвету.

Падчас сакрамэнту гучалі малітвы на розных мовах.

Агонь хутка распаўсюджваўся тымі, хто знаходзіўся ў храме, пасьля чаго яго раздалі ўсім, хто чакаў каля храма.

Жыватворны агонь сыходзіць кожны год у суботу напярэдадні праваслаўнага Вялікадня ў храме над Труной Гасподняй у Ерусаліме.

Паводле старажытнага паданьня, штогадовае таямнічае ўзгараньне агню на Сьвятой Зямлі зьяўляецца знакам ласкі Божай, якая апавяшчае аб клопаце Госпада і дае вернікам надзею на тое, што Бог яшчэ на год падаўжае быцьцё сьвету.