На Шры-Ланцы адбыліся яшчэ два за апошнія некалькі гадзін выбухі.
Месцам сёмага за дзень выбуху ў Шры-Ланцы стаў гатэль Tropical Inn у прыгарадзе Каломба, разьмешчаны побач са сталічным заапаркам. AFP са спасылкай на прадстаўніка органаў правапарадку паведамляе, што ў выніку гэтага выбуху загінулі яшчэ два чалавекі.
Пазьней стала вядома, што ў сталіцы Шры-Ланкі Каломба адбыўся новы выбух. Ён стаў восьмым з пачатку дня. Паводле мясцовай паліцыі, апошні выбух учыніў тэрарыст-сьмяротнік. У выніку выбуху загінулі тры чалавекі, піша AFP.
Прэс-служба прэзыдэнта Шры-Ланкі абвясьціла, што кіраўнік дзяржавы ўвёў камэнданцкую гадзіну на ўсёй тэрыторыі краіны на бліжэйшыя 12 гадзін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас выбухаў на Шры-Ланцы загінулі 156 чалавек, зь іх 35 замежнікаў21 красавіка ў Шры-Ланцы адбыліся шэсьць выбухаў: тры выбухі ў гатэлях, і яшчэ тры — у цэрквах. Аб’ектамі атакі сталі тры дарагія гатэлі ў сталіцы (Cinnamon Grand, Shangri-La і Kingsbury) і тры царквы ў гарадах Каломба, Нэгомба і Батыкалоа.
У выніку сэрыі выбухаў у гатэлях і каталіцкіх цэрквах на Шры-Ланцы загінулі 156 чалавек, сярод іх — 35 замежнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Шры-Ланцы адбыліся шэсьць выбухаў у каталіцкіх цэрквах і гатэлях. Сотні параненых і загінулых