У Эгіпце ў суботу пачаўся трохдзённы рэфэрэндум пра канстытуцыйныя папраўкі аб тэрміне кіраваньня прэзыдэнта і ролі ўзброеных сіл у дзяржаўных справах.
Волевыяўленьне выбарнікаў можа прывесьці да падаўжэньня мандата цяперашняга прэзыдэнта Абдэль-Фатаха ас-Сісі да 2030 году і ўзмацненьня ўплыву генэралаў на палітычнае жыцьцё.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «8 гадоў прэзыдэнтуры для такога таленавітага палітыка — мала». Чарговы лідэр дзяржавы ідзе сьлядамі ЛукашэнкіПрыхільнікі ас-Сісі заяўляюць, што падаўжэньне паўнамоцтваў прэзыдэнта неабходна для завяршэньня ім буйных эканамічных рэформаў. Крытыкі ж лічаць, што гаворка ідзе аб канцэнтрацыі большай улады ў руках ас-Сісі і вяртаньні Эгіпта да аўтарытарнай мадэлі разьвіцьця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эгіпцяне ўхвалілі новую канстытуцыюПрапанаваныя папраўкі, па ўсёй верагоднасьці, пройдуць, аднак, паводле ацэнак заходніх агенцтваў, ступень удзелу выбарнікаў у рэфэрэндуме стане для прэзыдэнта тэстам на папулярнасьць. У 2016 годзе ас-Сісі пачаў ажыцьцяўленьне мераў строгай эканоміі, і гэта магло паўплываць на выбарнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эгіпце прыняў прысягу пераабраны на другі тэрмін прэзыдэнтАс-Сісі ўзначаліў Эгіпет у 2013 годзе. У 2018 годзе ён быў пераабраны, набраўшы, па афіцыйных дадзеных, 97 працэнтаў галасоў выбарнікаў пры яўцы ў 41 працэнт.