Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя заклікае адмовіцца ад плястыкавых кветак на могілках.
Ведамства заклікае выкарыстоўваць замест плястыкавых кветак:
- кветкі ў гаршчках;
- расьліны-шматлетнікі, высаджаныя ў глебу;
- карлікавыя кустарнікі;
- газонную траву;
- зьнічы;
- стужкі з тканіны.
Паводле Мінпрыроды, плястыкавыя кветкі наносяць школу прыродзе, выдзяляючы таксычныя рэчывы, забруджваючы глебу, паветра і грунтовыя воды. Штогод «пасьля сьвятаў» на палігоны цьвёрдых бытавых адкідаў вывозяць каля мільёна плястыкавых кветак. Тэрмін іх раскладаньня — ад 100 да 500 гадоў.
Ведамства падкрэсьліла шкоду спальваньня кветак, падчас якога выдзяляюцца цяжкія мэталы і дыяксіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэмарыялы ахвярам сталінізму ў Быкаўні і Курапатах: 6 падабенстваў і адрозьненьняў