Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала, што Цэнтрвыбаркам запрапануе кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку правесьці парлямэнцкія выбары 17 лістапада гэтага года.
«Мы лічым, што праводзіць выбары 17 лістапада больш зручна», — сказала Інтэрфаксу Лідзія Ярмошына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сказаў, калі пройдуць прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці будзе апазыцыя ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, дату якіх назваў ЛукашэнкаСёньня ў штогадовым пасланьні да беларускага народа і парлямэнта Лукашэнка прапанаваў правесьці парлямэнцкія выбары 7 лістапада 2019 года. Прэзыдэнцкія выбары ён прапанаваў правесьці ў 2020 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ярмошына: Прэзыдэнцкія выбары пройдуць не пазьней за 30 жніўня 2020 году