Ён сказаў гэта падчас адказу на пытаньне дэпутата Васіля Чэкана з Гомельшчыны.
Дэпутат Васіль Чэкан ад Гомельшчыны пацікавіўся, ці ўхваляе Лукашэнка магчымасьць амністыі асуджаным паводле «антынаркатычнага артыкулу» № 328?
«За наркотыкі — ніякай амністыі. Нарката — гэта страх, бяда, трагедыя. Ужо не кажу пра генафонд — хто народзіцца і каму потым даглядаць? Аб спажыўцах яшчэ можна вырашаць пэрсанальна, але хто вырабіў і распаўсюдзіў — адназначна ў турму», — падсумаваў ён.
Амністыі для асуджаных паводле наркатычных артыкулаў патрабуе рух «Маці-328». Актывісткі руху, дзеці якіх адбываюць пакараньне за наркотыкі, некалькі разоў арганізоўвалі мітынгі каля парлямэнту, каб да гэтай праблемы прыслухаліся.
Таксама яны бралі ўдзел у галадоўцы, патрабуючы перагляду антынаркатычнага заканадаўства. Праблема ў тым, што нават за маленькія порцыі наркатычных рэчываў людзям даюць вялікія турэмныя тэрміны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як «Маці-328» абмеркавалі ў Палаце прадстаўнікоў зьмены ў антынаркатычны закон
На гэтым паседжаньне скончылася.