Курс на пабудову ў Беларусі ІТ-краіны ня зьменены, заявіў Аляксанадар Лукашэнка 19 красавіка падчас пасланьня да парлямэнту і народу.
«Выпрацаваны курс на пабудову ІТ-краіны ня зьменены. Яго ніхто мяняць ня будзе. Гэта сапраўды будучыня нашай дзяржавы», — заявіў Лукашэнка.
Ён заявіў, што створаны Парк высокіх тэхналёгіяў «аб’ектыўна стаў узорам, які характарызуе сучасную Беларусь для ўсяго сьвету».
Паводле яго, дзяржава зацікаўленая ў тым, каб ПВТ актыўна разьвіваўся, а ў Беларусь прыяжджалі спэцыялісты.
Пры гэтым ён заявіў, што штучны інтэлект ніколі не заменіць чалавека.
«Гэта ўся цыфравізацыя, кампутары будуць служыць чалавеку. Ня трэба перад сабой, як штору, вывешваць гэтую цыфравізацыю ды іншыя паняцьці, мацерныя і нямацерныя», — сказаў Лукашэнка, дадаўшы, што да гэтай высновы ён прыйшоў «у дэбатах» з «нашымі яйцагаловымі» (айцішнікамі) падчас нядаўняга наведваньня ПВТ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка — айцішнікам: «Я сваімі рукамі, як умеў, вас ствараў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра IT-дэкрэт: «Я асабліва не напружваўся. Калі праваліцеся, гэта будуць вашыя праблемы»