Каманды кандыдатаў у прэзідэнты Ўкраіны Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага заключылі трохбаковае пагадненне са спартовым комплексам «Алімпійскі» ў Кіеве.
Пра гэта на брыфінгу 16 красавіка распавёў прадстаўнік штабу Парашэнкі Алег Мядзведзеў.
«Сёньня раніцай было заключана трохбаковае пагадненне, падпісанае НСК "Алімпійскі", прадстаўнікамі выбарчых штабоў Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага. Гэта — трохбаковы дагавор аб арэндзе стадыёна на вечар 19 красавіка», — цытуе Мядзьведзева «Ўкраінская праўда».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апытаньне: За Зяленскага гатовыя галасаваць 48% выбарцаў, за Парашэнку — 17%«Нашы прадстаўнікі збіраюцца абмяркоўваць рэгламент гэтых дэбатаў. Пакуль у нас розныя бачанні: адзін бок настроены на шоў, мы — на правядзенне паўнавартаснай дыскусіі», — сказаў Мядзведзеў.
У камандзе дзейнага прэзыдэнта запэўнілі, што Парашэнка згодны ды дэбаты на стадыёне, у тым ліку 19 красавіка, але, па словах Мядзведзева, гэта павінна быць «змястоўная несколькігадзінная дыскусія, а не фэерычнае шоў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Зяленскі ўхіляецца ад дэбатаў, прэсавых канфэрэнцый і інтэрвію?